НАВЕРХ
Выбрать язык

Учреждение образования «Витебский государственный колледж культуры и искусств»
Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

 

Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць.

У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.
08.05.2024 камісіяй агульнаадукацыйных дысцыплін было праведзена адкрытае выхаваўчае мерапрыемства ў форме інтэлектуальнай гульні «Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь”, прымеркаванае да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў нашай краіне кожны год у другую нядзелю мая. Ён устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157. У бягучым годзе гэта дзяржаўнае свята прыпадае на 12 мая.
Навучэнцы прадэманстравалі зацікаўленнасць, добрае веданне Дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, паважлівае стаўленне да гісторыі і культуры роднай краіны.





09.05.2024 | Админ | Просм. 90 | Комм. x | Категория: Новости